ПРАФСАЮЗНЫ ПРАВАВЫ ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН ПРАЙШОЎ СЁННЯ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

Пяць чалавек атрымалі кансультацыі і тлумачэнні па пытаннях дыспансерызацыі і медыцынскіх аглядаў работнікаў, парадку пераносу працоўных адпачынкаў.

Таксама работнікаў арганізацый раёна цікавіць парадак выканання імі грамадскай нагрузкі з улікам патрабаванняў працоўнага заканадаўства.

Кансультацыі давалі пракурор раёна Аляксандр Вярбіцкі, старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук і прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Алена Бяляк.