«ВЫТОКI» Ў ПРУЖАНАХ – ФЕСТЫВАЛЬ ПЕРАМОЖЦАЎ!

Спартыўна-культурны фестываль «Вытокi» – гэта адзіны фестываль у Беларусі, дзе колькасць пераможцаў на квадратны метр проста зашкальвае!

У праграме фестывалю заўсёды былі актыўнасці, у якіх можна праявіць сябе і выйграць прыз! І гэты сезон не выключэнне.

АЛІМПІЙСКІ КВЭСТ – гэта самая галоўная і маштабная лакацыя фестывалю. Алімпійскі квэст будзе праходзіць 8 чэрвеня (субота). Менавіта тут усе жадаючыя могуць паспрабаваць свае сілы ў любым відзе спорту і выйграць свой прыз!

За час правядзення фестывалю дзясяткі тысяч дзяцей сталі пераможцамі Алімпійскага квэста і забралі на памяць брэндаваныя прызы. Але вы ж памятаеце, што фестываль становіцца больш маштабным? Значыць, і прызы сёлета будуць яшчэ лепшымі!

Акрамя Алімпійскага квэста, арганізатары рыхтуюць і іншыя лакацыі, дзе можна выйграць памятныя падарункі і сувеніры. Гэта будуць творчыя, інтэлектуальныя і спартыўныя заданні для дзяцей і дарослых. Усе ўдзельнікі фестывалю будуць пераможцамі!

Чакаем вас на спартыўна-культурны фестываль «Вытокi» ў Пружанах 6, 7 і 8 чэрвеня!