Кіраўніцтва Пружанскага раёна і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый напярэдадні Дня Перамогі віншуюць ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў фашысцкага палону з Днём Перамогі

Старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч сёння павіншаваў удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Паўла Афанасьевіча Новікава. Міхаіл Міхайлавіч пажадаў моцнага здароўя і даўгалецця, уручыў віншавальную паштоўку, кветкі. Ваенны камісар Пружанскага раёна Кірыл Шаўчэнка ўручыў Паўлу Афанасьевічу юбілейны медаль «80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Ад Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ветэрану ўручаны вялікі пакет з прадуктамі. Свае віншаванні і падарункі Паўлу Афанасьевічу перадалі першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Ульяна Апалейчук, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Яцкевіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Наталля Чарэшка. Віншавалі ветэрана і культработнікі. 

Таксама віншаванні сёння прымалі Лідзія Дзмітрыеўна Феафілава, Герасім Савельевіч Шмулянкоў. Тут эстафету віншавання кіраўніцтва раёна перахапіў старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. 

Цёплыя словы прагучалі сёння і ў адрас Івана Аляксеевіча Корсака, Юліі Леанідаўны Кузняцовай, Лідзіі Васільевны Гута, Уладзіміра Іванавіча Грабенкі.