У Пружанскім раёне стартаваў рэспубліканскі аўтапрабег з акцыяй “Сёстры Хатыні”

Калону аўтапрабегу віталі каля вёскі Іодчыкі Івацэвіцкага раёна.

Тут калону аўтамабілістаў і байкераў сустракалі кіраўніцтва, прафсаюзныя лідары і актывісты Пружанскага раёна. Адбылося ўручэнне памятных падарункаў.

Прадстаўнікі Пружанскага раёна пажадалі ўдзельнікам аўтапрабегу шчаслівай дарогі і падзякавалі за важную справу захавання гістарычнай памяці.