Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч праводзіць сустрэчу з працоўным калектывам сельгаспрадпрыемства

Нагадаем, Аляксандр Пішч з’яўляецца членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Пружанскага і Кобрынскага раёнаў. Ён жа ўваходзіць у склад Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. Усяго ж #1рэгіён у Савеце Рэспублікі прадстаўляюць 8 чалавек.

Аляксандр Пішч сустракаецца з калектывам ААТ «Жураўлінае» не толькі як яго кіраўнік, а як дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу, у першым пасяджэнні якога прымаў удзел 24-25 красавіка.