КІРАЎНІЦТВА ПРУЖАНШЧЫНЫ ВІНШУЕ З ДНЁМ МІЛІЦЫІ СУПРАЦОЎНІКАЎ І ВЕТЭРАНАЎ ОРГАНАЎ УНУТРАНЫХ СПРАЎ

У віншаванні адзначаецца, што людзям гэтай прафесіі звыклыя будні, напоўненыя трывожнымі званкамі, бяссоннымі начамі дзяжурстваў, выездамі на месцы здарэнняў, праблемамі і клопатамі грамадзян, якія трапілі ў бяду. Вы з гонарам несяце цяжкую і небяспечную штодзённую службу.

«Выкарыстоўваючы назапашаны вопыт і веды, супрацоўнікі ўнутраных спраў Пружаншчыны забяспечваюць належны ўзровень грамадскай бяспекі ў раёне, упэўнена кантралююць абстаноўку, здольныя абараніць людзей ад любых злачынных замахаў, тым самым ствараючы спрыяльныя і камфортныя ўмовы жыццядзейнасці насельніцтва», – гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўніцтва раёна выказала ўпэўненасць, што і ў далейшым, вырашаючы пастаўленыя задачы, міліцыянеры будуць узорам адданага служэння свайму народу, увасабленнем справядлівасці і законнасці.

«Асаблівыя словы падзякі адрасуем ветэранам органаў унутраных спраў. Іх аўтарытэт і  вопыт з’яўляюцца для цяперашніх вартавых парадку стымулам працаваць добрасумленна і эфектыўна», – адзначаецца ў звароце з нагоды прафесійнага свята.

У святочны дзень кіраўніцтва раёна пажадала работнікам і ветэранам міліцыі моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і плённай дзейнасці на карысць нашай Радзімы.