РАЙКАМ ПРАФСАЮЗА РАБОТНІКАЎ АПК ВІНШАВАЎ ТЫСЯЧНІКАЎ У ААТ «РУЖАНЫ-АГРА»

Як адзначыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Зубкова, колькасць тысячнікаў у Пружанскім раёне ўвесь час павялічваецца.

Віншаванні з намалочанай тысячай тон ад Вольгі Зубковай прымалі працаўнікі ААТ «Ружаны-Агра».

Экіпаж камбайна ў складзе старшага камбайнера Аляксандра Чаргейкі і камбайнера Аляксандра Варавы намалаціў ужо больш за 1000 тон збожжа. 

Віншавалі і сямейны экіпаж у складзе старшага камбайнера – бацькі Анатоля Чаплія, а таксама камбайнера – сына Анатоля Чаплія.

Работнікам сельгаставарыства ўручаны падарункі ад галіновага прафсаюза.