ПАСВЕДЧАННЕ АБ ПРЫСВАЕННІ СТАТУСА «ШКОЛА МІРУ» ЎРУЧЫЛІ СЁННЯ ЛІНОЎСКАЙ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЕ

Сёння ва ўстанову адукацыі завітала старшыня абласнога аддзялення «Беларускага фонду міру» Лідзія Раманюк.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама намеснік старшыні райвыканкама, старшыня Пружанскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Руслан Супрыновіч, яго намеснік, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, начальнік аддзела па адукацыі Ірына Казарэз, старшыня Ліноўскага сельвыканкама Таццяна Мардань, прадстаўнікі духавенства, педагогі і вучні.

Нагадаем, што сёлета менавіта Ліноўская СШ атрымала статус «Школы міру». Такая навучальная ўстанова павінна быць паказальнай у захаванні гістарычнай памяці аб подзвігу беларусаў у гады Вялікай Айчыннай, яе вучні павінны дапамагаць ветэранам, прапагандаваць здаровы лад жыцця і г.д.