Ордэн Маці падчас святочнага канцэрта атрымала жыхарка г.п. Шарашэва Ганна Калінейка

Уручыў высокую ўзнагароду старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Грышкевіч. Таксама Міхаіл Міхайлавіч звярнуўся да ўсіх жанчын і павіншаваў іх з надыходзячым святам.

Нагадаем, што ордэнам Маці Ганна Калінейка ўзнагароджана ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта №70 ад 23 лютага 2024 года. 

Разам з мужам Юрыем Юр’евічам Ганна Паўлаўна выхоўвае пецярых дзяцей. 

Шматдзетнай маме быў таксама ўручаны падарунак ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца».