ГАЛОЎНЫ ДАКУМЕНТ У АДНО З ГАЛОЎНЫХ ДЗЯРЖАЎНЫХ СВЯТ АТРЫМАЛІ ШКОЛЬНІКІ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА

У Палацы культуры сёння, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбылася цырымонія ўручэння пашпартоў.

Ганаровую місію выканалі старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Грышкевіч і старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. Пашпарты сёння атрымалі 24 вучні розных устаноў адукацыі Пружаншчыны.

Разам з галоўным дакументам школьнікам уручана спецыяльнае выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама памятныя падарункі.