Фестываль «Вытокі» ў Пружанах, як і новы скейт-парк, адкрыты!

Сучасны скейт-ролер парк у Пружанах – гэта падарунак ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі для жыхароў Пружан і раёна. Яго кошт складае 550 тысяч беларускіх рублёў. Перарэзалі сімвалічную стужку Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка і старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч. 

У ліку першых пратэставалі новы спартыўны аб’ект шматразовыя чэмпіёны Расіі па скейтбордынгу і ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў у Токіа Аляксандр Гусеў, Ягор Кальдзікаў і Аляксандр Ціманін, а таксама лепшыя беларускія прадстаўнікі ролер-спорту і наймацнейшыя каманды краіны па брэйкінгу.