Прафсаюзная акцыя «Родны мой горад, любоў мая» ў Пружанах
Мерапрыемства прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Пружан і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У рамках акцыі адбылася экскурсія па Пружанах. Члены прафсаюзаў усклалі кветкі да помніка «Спаленым вёскам».
У гэтыя мінуты праходзіць экскурсія і квіз-гульня па музею-сядзібе «Пружанскі палацык». Удзельнічаюць у квіз-гульні, дарэчы, каманды 5 арганізацый горада.