ДЭЛЕГАЦЫЯ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА ПАЎДЗЕЛЬНІЧАЛА Ў АБЛАСНОЙ ПЕДАГАГІЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ

29 жніўня, дэлегацыя Пружанскага раёна прыняла ўдзел у абласной педагагічнай канферэнцыі «Адукацыя Брэстчыны – сфера міру і стварэння, ініцыятыў і магчымасцей».

Падчас мерапрыемства ў Брэсце ўдзельнікі і госці азнаёміліся з выставачнымі экспазіцыямі ўстаноў адукацыі вобласці, прынялі ўдзел у інтэрактывах.

Вектары далейшага развіцця педагагічнай сістэмы рэгіёну абмеркавалі намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Вадзім Краўчук, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Наталля Каліноўская, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Марына Васько.

Былі ўручаны Граматы і Падзячныя лісты абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў. Таксама адбылося ўзнагароджанне лепшыя работнікі адукацыі рэгіёна атрымалі ўзнагароды галіновага міністэрства.