На сітуацыю рэагуе штаб

Пры Пружанскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў створаны аператыўны штаб па рэагаванні на бягучую сітуацыю.

У яго склад увайшлі старшыні райкамаў галіновых прафсаюзаў і буйных прафсаюзных пярвічак раёна.

Асноўныя задачы штаба — каардынацыя дзеянняў прафсаюзных арганізацый раёна, рэалізацыя рашэнняў прэзідыўмаў Савета ФПБ і абласнога аб’яднання прафсаюзаў, прынятых у сувязі з распаўсюджаннем каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі, а таксама разгляд прапаноў для правядзення мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць недапушчэнню распаўсюджання COVID-19 у нашым раёне.
Узначаліла штаб старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук.

Марына Вакульская.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.